|
Аўтар: http://crimeacatholic.info
|
|
19.01.2012 |
ВОПРОС: «Вот уже несколько лет как наш приход посещает одна разведенная женщина, живущая с разведенным же мужчиной. Это замечательная женщина, по ее словам, она пережила развод очень тяжело – муж бросил ее вскоре после свадьбы. Она одна растила ребенка, родившегося от мужа. Наш старый настоятель отнесся к ней с пониманием, он давал ей отпущение грехов и позволял подходить к Причастию. Сейчас у нас новый настоятель, и эта прихожанка боится, что он не будет ее исповедовать. Однако она не хочет отказываться от Причастия. Конечно, это не мое дело, но она иногда об этом заговаривает, а я считаю, что и прежний настоятель не должен был ее причащать. Но, с другой стороны, не хочется обижать замечательного человека, любимого всеми нашими прихожанами. Хотелось бы узнать, существуют ли какие-то исключения, когда разведенные и повторно вступившие в брак могут причащаться, например, на венчание или крещение их детей. И еще: является ли само участие в Святой Мессе уже духовным причащением?»
|
|
Аўтар: www.catholic.by
|
|
05.01.2012 |
6 студзеня католікі свету адзначаюць урачыстасць Аб’яўлення Пана. Вядома яна была на Усходзе яшчэ ў ІІІ ст., а праз 100 гадоў свята пачалі адзначаць і на Захадзе.
Гэты дзень называюць таксама «Тры каралі» на ўспамін аб падзеі, калі, ідучы за зоркай, каралі (мудрацы) прыбылі ў Бэтлеем, шукаючы нованароджанага юдэйскага караля. Увайшоўшы ў стайню, яны ўбачылі Дзіця і Яго Маці, Марыю; упалі на твар і аддалі Яму пашану. Мудрацы ахвяравалі нованароджанаму Дзіцяці свае дары: золата (сімвал каралеўскай годнасці), кадзіла (сімвал веры ў Езуса як праўдзівага Бога) і міру (сімвал спаўнення прароцтваў аб прыходзе Месіі).
|
|
Аўтар: Адмiнiстратар
|
|
25.12.2011 |
|
Вось і дачакаліся мы гэтага дня, гэтага моманту, – Божага Нараджэння! Хрыстос, як і абяцаў, прыйшоў на зямлю: “А слова сталася целам і пасялілася між намі…”. І цяпер толькі ад нас залежыць, што мы зробім са Словам, якое у вобразе маленькага дзіця, Свайго сына, паслаў нам наш Айцец Нябесны.
Памятаем, што мы, людзі, якія не паверылі гэтаму Слову, зрабілі з ім дзве тысячы гадоў таму. Але сёння Бог дае нам новы шанец для аднаўлення сваёй веры і паглыблення любові. Ён чакае ад нас той пакоры і любові, з якой Марыя прыняла ў сваё ўлонне Божага сына, чакае каб і мы з такім жа даверам прынялі яго любоў у сваё сэрца. Бо Бог ёсць тут, Ён побач з намі ў вобразе немаўля, народжанага ў беднай стайні, сярод жывёлы і простых людзей. Ён стаўся чалавекам, прыняў слабасці нашага цела і зямнога жыцця. Тым самым паказаў, што мы важныя ў Яго вачах, што наша жыццё каштоўнае, у якой бы сітуацыі мы не знаходзіліся і якое б цела не было дадзена нам. Нараджэннем Свайго сына ў чалавечым целе Бог высвяціў наша цела, зрабіў яго Сваім Храмам, святой прыладай чалавекалюбства.
|
|
Аўтар: www.slowo.grodnensis.by
|
|
12.12.2011 |
|
1. Запальванне свечкі
На вігілійным стале, засланым абрусам, пад якім знаходзіцца сена, разам з ежай кладуць талерку з аплаткай. Бацька ці маці запальвае свечку, гаворачы пры гэтым: «Святло Хрыста».
Усе адказваюць: «Дзякуй Богу».
Уводзіны: «Дзве тысячы гадоў таму назад на свет прыйшоў Езус Хрыстус, Сын Божы, які нарадзіўся ў бэтлеемскай стайні як безабароннае Дзіця. Аб гэтым нам гаворыць Евангелле. Стоячы, давайце паслухаем з верай слоў Евангелля, якое апіс-вае гэтую самую радасную для ўсіх людзей падзею Нараджэння Божага Сына, Eзуса Хрыста.†
|
|
Аўтар: Настасся
|
|
05.12.2011 |
|
Наступіў час Адвэнту, час, калі мы рыхтуемся да Нараджэння нашага Пана Езуса Хрыста. Кожны разумее гэтую падрыхтоўку па-свойму. Хтосьці робіць пастановы не есці чаго-небудзь, што вельмі любіць, хтосьці адказваецца ад нейкай прыцягальнай справы, якая займае ўвесь яго час, але не прыносіць ніякага плёну (гульні ў кампутар, прагляд тэлевізара і г.д.). Усё гэта напэўна ў некаторай ступені гартуе наш дух. Але ёсць рэчы, меньш матэрыяльныя, меней прыкметныя, але якія надзвычайна моцна ўкаранелі ў нашым штодзённым жыцці, і якія патрабуюць найхутчэйшага выкарчоўвання. Ёсць грэх, пра існаванне якога многія нават не задумваюцца.
Гаворка пойдзе пра плёткі.
|
|
|
|